The basics
Quick facts
Gender:
Male
Places:
Work field:
Birth:
20 July 1777(France, France)
Death:
10 October 1835(Lyon, France)
Star sign:
Biography menu
Menu

Jump to

Introduction Біяграфія Зноскі Літаратура
The details
Biography

Introduction

Шарль Жэнціль (таксама бел.: Караль Жэнціль, польск.: Karol Gentil, лац.: Carolus Gentil; 20 ліпеня 1777, Францыя – 10 кастрычніка 1835, Ліён) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Біяграфія

Напачатку ХІХ ст. пераязджае на Беларусь і 21 чэрвеня 1805 г. уступае ў Таварыства Ісуса. Пасля Дынабургскага навіцыята (1805-1807) вывучае маральную тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1807-1809). З 1808 г. выкладае французскую мову ў езуіцкай школе, а пасля атрымання ступені магістра прызначаны прэфектам канвікта. У 1810-1812 – прэфект езуіцкага канвікта ў Санкт-Пецярбургу

У 1813 г. ненадоўга вяртаецца ў Полацк як прафесар французскай мовы Полацкай езуіцкай акадэміі і прэфект канвікта (1813-1814). З 1814 г. накіраваны ў мястэчка Раманаў (Валынская губернія), дзе быў рэгентам канвікта, прэфектам школы і выкладчыкам французскай мовы (1814-1818). 15 жніўня 1815 г. склаў апошнія зарокі. У 1818-1819 гг. знаходзіўся ў езуіцкай місіі ў Адэсе, дзе працаваў у касцёле для мясцовай франкамоўнай паствы.

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вяртаецца на Радзіму. Займаецца выкладаннем, у тым ліку як прафесар маральнай тэалогіі ў езуіцкіх калегіумах Ам’ен (1820-1824) і Бардо (1824-1827), і прапаведніцкай дзейнасцю.

Памёр 10 кастрычніка 1835 г. у Ліёне.

Зноскі

  1. Catalogs SJ 1774-1829. Russiae
  2. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 229.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820 / S. Załęski – Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 444.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820 / S. Załęski – Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 405.
  5. Catalogs SJ 1774-1829. Galliae.

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820 / S. Załęski – Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.