Ihar Bortnik
Belarusian scientist

Ihar Bortnik

The basics
Quick facts
Intro
Belarusian scientist
Gender:
Male
Places:
Work field:
Birth:
25 November 1978(Riga, Latvia)
Star sign:
Education:
Faculty of History and Philology of PSU
( - 2001)
Biography menu
Menu

Jump to

Introduction Біяграфія Навуковая дзейнасць Бібліяграфія Зноскі Спасылкі
The details
Biography

Introduction

Ігар Аляксандравіч Бортнік (нар. 25 лістапада 1978, Рыга) — беларускі гісторык і філосаф, педагог, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2001—2004 гадах навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі» абараніў 26 чэрвеня 2007 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Праблема талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI—XVII стст.», навуковы кіраўнік — Анатоль Аляксандравіч Лягчылін. Рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Філасофія».

Зараз працуе над напісаннем доктарскай дысертацыі «Сацыяльна-палітычная думка Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI — першай паловы XVII стагоддзя ў агульнаеўрапейскім кантэксце» (навуковы кансультант — прафесар Таццяна Пятроўна Кароткая), з 2016 года з’яўляўся дактарантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З часу заканчэння ўніверсітэта і па 2021 год працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам кафедры філасофіі (2001—2003), дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2007 года). У 2009—2019 гадах быў загадчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў стажыроўкі ў Варшаўскім універсітэце і Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук (Польшча, 2005, 2006, 2007, 2009 гады), Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце (Расія, 2008 год) і інш. Быў сябрам рэдакцыйнай калегіі навукова-тэарэтычнага часопіса «Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта».

Супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання.

У кастрычніку 2021 года новапрызначаны рэктар ПДУ Алег Раманаў звольніў Ігара Бортніка з універсітэта па палітычных матывах. Затрыманы 29 сакавіка 2023 года ў выніку маштабнай аблавы ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. 31 сакавіка 2023 года пакараны 10 суткамі арышту па артыкуле 19.11 КоАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд Наваполацка прызначыў яму яшчэ 13 сутак арышту 10 красавіка 2023 года. Пасля адбыцця пакарання на волю зноў не выйшаў, быў пераведзены ў СІЗА № 2 у Віцебску. Пазней яго павярнулі ў Наваполацк, але дадалі яшчэ 15 сутак па артыкуле 19.11 КАП. Выйшаў на волю 6 мая 2023 года пасля 38 сутак арышту.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя даследаванні прысвечаны праблемам талеранцыі і спецыфікі яе тэарэтычнай рэпрэзентацыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI-XVII стагоддзяў. Вывучае ідэйна-тэарэтычныя і сацыякультурныя фактары, якія абумовілі актуалізацыю праблемы талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы ВКЛ і Польшчы XVI—XVII стагоддзяў. Даследуе сутнасць і спецыфічныя рысы канцэптуальных падыходаў пры аналізе праблемы талеранцыі ў межах асноўных накірункаў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі ВКЛ і Польшчы пазначанага перыяду («хрысціянска-гуманістычны», контррэфармацыйны, пратэстанцкі, праваслаўны). Вывучае спецыфіку ідэй талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы радыкальна-рэфармацыйнага руху, прадстаўленых у межах двух канцэптуальных падыходаў, якія адлюстроўваюць розныя ўзроўні разумення паняцця талеранцыі.

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні

  • Бортнік, І. А. «Размова Паляка з Літвінам». Мікалай Радзівіл «Чорны». Роля рэлігіі ў дзяржаве / І. А. Бортнік // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т.2: Протарэнесанс і Адраджэнне / С. І. Санько [і інш.]; НАН Беларусі; Інстытут філасофіі. — Мінск: Бел. навука, 2010. — С. 643—683, 722—731.
  • Бортнік, І. А. Праблема талерантнасці ў рэлігійна-філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага Княства Літоўскага (другая палова XVI — першая палова XVII стст.) / І. А. Бортнік // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т. 3: Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / В. Б. Евароўскі [і інш.]; рэдкал.: В. Б. Евароўскі [і інш.]; НАН Беларусі; Інстытут філасофіі. — Мінск: Бел. навука, 2013. — С. 411—530.

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Верацярпімасць як сутнаснае вызначэнне талеранцыі ў радыкальна-рэфармацыйным вучэнні «Польскіх і Літоўскіх братоў» / І. А. Бортнік // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2008. ― № 7. ― С. 85―94.
  • Праблема талеранцыі ў праваслаўнай тэалагічнай і сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. / І. А. Бортнік // Иппокрена. — 2008. ― № 1. ― С. 83―89.
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне / С. І. Санько, І. А. Бортнік [і інш.]. — 2010. — 839 с.
  • Палітычная культура шляхты Полацкага ваяводства ў канцы XVI ― пачатку XVII стагоддзя ў святле соймікавых інструкцый / І. А. Бортнік // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2013. ― № 7. ― С. 106―115.
  • Канцэпцыя дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў творах Андрэя Волана / І. А. Бортнік, А. А. Емяльянаў // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2015. ― № 15. ― С. 63―68.
  • Рэкамендацыі па ўдасканаленні палітыка-прававой сістэмы ў творах Андрэя Волана / І. А. Бортнік, А. А. Емяльянаў // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2015. ― № 15. ― С. 69―74.

Вучэбна-метадычныя выданні

  • Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі: вучэб.-метад. дапам. / І. А. Бортнік. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 118, [1] c.
  • Гісторыя Беларусі: вучэб.-метад. компл. / І. А. Бортнік, В. У. Якубаў. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — 355 с.
  • Бортник, И. А. Философия и методология науки : метод. указания и рек. для аспирантов и магистрантов / Игорь Александрович Бортник ; М-во образования РБ, Полоцкий гос. ун-т, каф. соц.-гум. дисциплин. — Новополоцк : ПГУ, 2012. — 12 c.
  • Бортник, И. А. Методические указания к выполнению курсовой работы для студентов специальности 1-23 01 15 «Социальные коммуникации» / И. А. Бортник ; Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет, кафедра социально-гуманитарных дисциплин. — Новополоцк : ПГУ, 2016. — 24 с.
  • Бортник, И. А. Социальная философия : электронный учебно-методический комплекс для студентов специальности 1-23 01 15 «Социальные коммуникации» / И. А. Бортник. — Новополоцк : Полоц. гос. ун-т, 2021. — 1 электрон. опт. диск (CD-R). ISBN 978-985-531-735-8.

Зноскі

Спасылкі