Davyd Hlinski
��еларускі медык і падарожнік

Davyd Hlinski

The basics
Quick facts
Intro
��еларускі медык і падарожнік
Gender:
Male
Places:
Birth:
26 June 1857(Grodno, Belarus; Volhynian Governorate, Russian Empire)
Star sign:
Education:
Imperial Academy of Medical Surgery
( - 1882)
Biography menu
Menu

Jump to

Introduction Біяграфія Грамадская дзейнасць Навуковая дзейнасць Пісьменніцкая дзейнасць Узнагароды Адрасы Спадчына Зноскі Літаратура
The details
Biography

Introduction

Давыд Львовіч Глінскі (26 чэрвеня 1857, Гродна — пасля 1916) — беларускі ваенны ўрач, падарожнік і аўтар медыцынскіх і мемуарных твораў. Доктар медыцыны (1893).

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і святара. Месцам яго нараджэння лічыцца Гродна, але сам ён лічыў сябе ўраджэнцам Валынскай губерні. Пасля заканчэння Валынскай духоўнай семінарыі ў 1877 годзе паступіў у Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію, якую паспяхова скончыў у 1882 годзе на казённы кошт і быў накіраваны на ваенную службу.

Ваенная служба

У 1882 годзе быў прызначаны малодшым урачом лятучых артылерыйскіх паркаў(руск.) бел. Варшаўскай акругі. У 1886 годзе па ўласнай ініцыятыве дамогся пераводу ў Елізаветградскі лазарэт на пасаду малодшага ўрача. У 1889 годзе быщ прыкамандзіраваны ў Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію для падрыхтоўкі па ваенна-палявой хірургіі. Адначасова з вучобай яму ўдалося падрыхтавацца да экзаменаў і ў 1890 годзе сдаць на ступень доктара медыцыны.

Па запрашэнні І. П. Паўлава ў студзені 1891 года Д. Глінскі быў прыкамандзіраваны да Інстытута эксперыментальнай медыцыны(руск.) бел., дзе ствараўся аддзел фізіялогіі. За кароткі час ён здолеў падрыхтаваць і паспяхова абараніць дысертацыю «Да фізіялогіі кішак».

У 1891 годзе Ваенным міністэрствам пераведзены для працягу службы ў Гродна, дзе яго прызначылі на пасаду малодшага ўрача. Д. Глінскі стаў займацца хірургіяй, але не пакінуў цікавасці да фізіялогіі стрававання. У 1892 годзе быў павышаны ў пасадзе і прызначаны старшым урачом 103-га Петразаводскага пяхотнага палка(руск.) бел..

У 1892 годзе ў складзе групы афіцэраў Гродзенскага гусарскага палка ажыццявіў коннае падарожжа ў Індыю.

У 1895 годзе Д. Глінскі на правах прыкамандзіраванага апынуўся ў Маскве ў Лабараторыі І. П. Паўлава, дзе здолеў распрацаваць мадыфікаваную фістулу і аперацыю па яе накладванні на слінныя залозы. Такім чынам ён першым у свеце здолеў прапанаваць арыгінальную методыку атрымання чыстай, не змяшанай з ежай сліны. З-за неабходнасці вяртання ў Гродна і занятасці службай Д. Глінскі не здолеў апублікаваць вынікі, атрыманыя пад кіраўніцтвам І. Паўлава, але 13 мая 1895 года на чарговым паседжанні Таварыства рускіх урачоў Пецярбурга(руск.) бел. ён выступіў з дакладам «Пра вопыт доктара Глінскага над работай слінных залоз», пазней яго даклад быў апублікаваны ў «Трудах общества…». Дзякуючы гэтаму фістулы «па Глінскім» атрымалі вядомасць і шырокае прымяненне не толькі ў Расіі, але і за мяжой.

Падчас італа-эфіопскай вайны 1895-1896 гадоў(руск.) бел.. у 1896-97 гадах дабраахвотна, як хірург атрада Расійскага Чырвонага Крыжа, удзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі).

У 1900 годзе яму прысвоены чын стацкага саветніка, і ён прызначаны начальнікам адзела Пецярбургскага завода ваенна-ўрачэбных нарыхтовак.

У 1907 годзе прыняты на службу ў Галоўнае ваенна-медыцынскае ўпраўленне ваеннага міністэрства, дзе займаў кіруючыя пасады. За дасягнутыя поспехі атрымаў чыны сапраўднага стацкага саветніка, потым тайнага саветніка. З 1913 года складаўся дарадчым членам ваенна-санітарнага вучонага камітэту.

Пасля 1916 года лёс невядомы.

Грамадская дзейнасць

Быў актыўным членам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні, часта выступаў на паседжаннях з дакладамі. Па яго ініцыятыве праведзена абследванне стану зроку вучняў школ Гродна.

У Вільні і Гродне выступаў з публічнымі лекцыямі пра Эфіопію.

Навуковая дзейнасць

Дысертацыя прысвечана вывучэнню ўплыву псіхічнага раздражнення на выдзяленне страўнікавага соку ў сабак. Пры гэтым Д. Глінскі распрацоўваў і шырока прымяняў поліфістульныя методыкі.

Навуковыя творы

  • К физиологии кишек : дисертация на степень доктора медицины Д. Л. Глинского. ― Санкт-Петербург, 1891. (В51364)

Пісьменніцкая дзейнасць

Аўтар успамінаў пра італа-эфіопскую вайну.

Асобныя творы

  • Харрар и его обитатели / [Д. Глинский]. — Гродна : Губ. тип., 1897. — [2], 36 с
  • Жизнь русского санитарного отряда в Харраре : (Из воспоминаний об Абиссинии) / [Д. Глинский]. — Гродна : Губ. тип., 1899. — 38 с.; 19.

Узнагароды

За аказанне медыцынскай дапамогі падчас эпідэміі сыпнога тыфу(руск.) бел. атрымаў:

  • Эфіопскую зорку 2-й ступені
  • памятны знак Абісінскага Чырвонага Крыжа

За арганізацыю ваенна-медыцынскай дапамогі атрымаў:

  • Ордэн Святой Ганны
  • Ордэн Святога Станіслава 2-й і 3-й ступені

Адрасы

У Санкт-Пецярбургу жыў па наступных адрасах:

Спадчына

У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва(руск.) бел. захоўваюцца лісты Глінскага Давыда Львовіча да Панцялеева Лангіна Фёдаравіча (Крайнія даты: 1 студзеня 1813-12 сакавіка 1917. Колькасць лістоў: 3. Шыфр: ф. 1691 воп. 1 адз. зах. 154).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Наследники Гиппократа : Белорусы в истории мировой медицины / Валерий Ермоленко // Новая Немига литературная. — 2009. — № 3. — С. 125—142.