VS
Suggest a change
comment(s)
23 views this week
VS

Vikienci Skryhanaŭ

The basics
About
Date of birth Rahachow District, Gomel Region, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic
Date of death Jan 27, 1945 Opole Voivodeship, Poland
Awards Order of the Red Banner, Order of Lenin, Hero of the Soviet Union, Order of the Patriotic War 1st class, Jubilee Medal "XX Years of the Workers' and Peasants' Red Army", Order of Suvorov, 2nd class, Order of the Red Star
The details
Biography

Вікенцій Васілевіч Скрыга́наў (22 чэрвеня 1903—26 студзеня 1945) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр (1944). Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Надзейкавічы зараз Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў на кардоннай фабрыцы ў Рагачове.
У Чырвонай Арміі з 1920 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў на Заходнім фронце супраць польскіх войскаў і на паўднёвым фронце супраць арміі генерала Урангеля. У 1921 годзе дэмабілізаваны. З 1922 г. зноў у Чырвонай арміі. У 1925 годзе скончыў пяхотную школу ў Смаленску, у 1938 годзе Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 г. на Заходнім, Паўднёвым, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім, Паўднёва-Заходнім, 3-м, 2-м, і 1-м Украінскім франтах. З 1943 г. намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі 1-й гвардзейскай арміі, са студзеня 1944 г. — камандзір 14-й гвардзейскай стралковай Вінніцкай Чырванасцяжнай дывізіі імя Яна Фабрыцыуса.

Дывізія пад камандаваннем гвардыі генерал-маёра В. В. Скрыганава вызначылася ў баях на тэрыторыі Польшчы. 12 студзеня 1945 г. дывізія прарвала абарону праціўніка, за 11 дзён прайшла 264 км. 22 студзеня 1945 г. дывізія фарсіравала раку Одэр на паўночным захадзе ад горада Аполе (Польшча). У баі за ўтрыманне плацдарма В. В. Скрыганаў быў цяжка паранены і памёр 27 студзеня 1945 г. Пахаваны ў Львове.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года гвардыі генерал-маёру Скрыганаву В. В. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

  • Медаль «Залатая Зорка»
  • Ордэн Леніна
  • 2 Ордэны Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Суворава 2 ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
  • 2 ордэны Чырвонай Зоркі
  • Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Памяць

Імем В. В. Скрыганава названы вуліцы ў Мінску і вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна. У экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца пашкоджаны асколкам Ордэн Айчыннай вайны і палявая сумка Героя. У горадзе Рагачоў на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак, на доме № 1 па вуліцы Скрыганава ў Мінску мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 472. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

Вікенцій Васілевіч Скрыганаў на сайце «Героі краіны»

The contents of this page are sourced from a Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comment(s) so far
Leave a comment
Add a word
What's the good word on Vikienci Skryhanaŭ?
To suggest a correction, or to flag this profile for review, click:
Loading...
References
References
align-centeralign-justifyalign-leftalign-rightcalendarclosedeletediscographydownloadfacebookvideogplusgridinfoinstagramlikelinklinkedinwhatsappmyspacenew-windowquoraquoteredditsearchsoundcloudspotifytumblrtwittervertical-ellipsisviewvinevkwebsiteyoutubebriefcaseeditmaillocationcardawardchildeducationfamilydeathradiotvcamerabibliographymoneytheaterbaseballbasketballfootballpoliticsarrow-right-longarrow-left-longbiographybusinessarrow-leftarrow-rightbodybuildingrunningswimmingtable-tennischesscommentsusernewscommentsresizelogoutstumbleuponchartwordlistarrow-uparrow-down pandoragplay