Maksym
��роха

Maksym

The basics
Quick facts
Intro
��роха
Gender:
Male
Places:
Birth:
25 December 1928(Chernigovka, Russia)
Death:
27 February 2002(Mogilyov, Belarus)
Star sign:
Education:
Saint Petersburg Theological Academy
( - 1955)
St. Petersburg Theological Seminary
( - 1951)
Biography menu
Menu

Jump to

Introduction Біяграфія Узнагароды Зноскі Спасылкі
The details
Biography

Introduction

Архіепіскап Максім (у міру — Барыс Іванавіч Кроха; нар. 25 снежня 1928, вёска Чарнігаўка, Даўлеканаўскі раён, Башкірская АССР — 27 лютага 2002, Магілёў) — архіерэй Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. Аўтар служб Сабору Сібірскіх святых, Сабору Тульскіх святых, свяціцелю Інакенцію, мітрапаліту Маскоўскаму, свяціцелю Георгію (Каніскаму).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 снежня 1928 года ў вёсцы Чарнігаўка Даўлеканаўскага раёна Башкірскай АССР, у сям’і селяніна. Бацька ў гадыкалектывізацыі быў сасланы на будаўніцтва Беламорканала як кулак, сям’я выслана ў Сібір.

У 1946 годзе скончыў сярэднюю школу ў г. Анжэра-Суджанск. У 1947 годзе паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю. 24 жніўня 1949 г. мітрапалітам Навасібірскім і Барнаульскім Варфаламеем (Гарадцовым) пастрыжаны ўманаства. 17 красавіка 1950 года епіскапам Талінскім Раманам (Тангам) пасвечаны ў іерадыякана. У 1951 годзе, пасля заканчэння духоўнай семінарыі, паступіў у Ленінградскую духоўную акадэмію. 24 верасня 1954 года пасвечаны ў іераманаха мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Рыгорам (Чукавым). У 1955 годзе скончыў акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

Служыў у Ленінградскай, Яраслаўскай і Мінскай епархіях. У 1958—1963 гадах выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі; быў благачынным Успенскага Жыровіцкага манастыра. У 1962 годзе пасвечаны ў сан архімандрыта. У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры МДА. У 1965—1972 гадах настаяцельСвята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску і старшыня епархіяльнага савета. У 1971 годзе быў удзельнікам Памеснага Сабору РПЦ ад кліру Мінскай епархіі. У 1972 годзе суправаджаў архіепіскапа Харкаўскага і Багадухаўскага Нікадзіма (Руснака), выконваючага абавязкі Патрыяршага Экзарха ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, ў яго паездцы ў Аргенціну для наведвання парафій Паўднёваамерыканскага экзархата.

26 сакавіка 1972 годзе ў маскоўскім Богаяўленскім патрыяршым саборы быў пасвечаны ў епіскапа Аргентынскага і Паўднёваамерыканскага. Хіратонію здзяйснялі Патрыярх Пімен, мітрапаліты Ленінградскі і Наўгародскі Нікадзім (Ротаў), Кіеўскі і Галіцкі Філарэт (Дзенісенка), Талінскі і Эстонскі Аляксій (Рыдзігер), архіепіскапы Мінскі і Беларускі Антоній (Мельнікаў) і Валакаламскі Піцірым (Нячаеў).

15 снежня 1973 года быў вызвалены ад кіравання Аргентынскай епархіяй і адпраўлены на супакой.

26 снежня 1974 года прызначаны епіскапам Омскім і Цюменскім. Па ініцыятыве епіскапа Максіма ў 1984 годзе было ўстаноўлена святкаванне Сабору Сібірскіх святых.

7 верасня 1984 года узведзены ў сан архіепіскапа.

З 29 ліпеня 1986 года архіепіскап Тульскі і Белёўскі.

Тут ён ініцыяваў працу па зборы звестак аб падзвіжніках веры Тульскага краю, і ў 1987 годзеПатрыярх Пімен блаславіў праводзіць святкаванне Сабору Тульскіх святых.

6 ліпеня 1989 года рашэннем Святога Сінода прызначаны архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім.

Кафедра ў Магілёве не замяшчалася больш за 45 гадоў — пасля дзесяцігоддзяў «дзяржатеізму» архіепіскапу Максіму прыйшлося прыкласці шмат намаганняў для аднаўлення епархіі.

Падчас яго кіравання епархіяй, дзякуючы яго актыўнай дзейнасці, адбылася кананізацыя Свяціцеля Георгія (Каніскага) архіепіскапа Магілеўскага.

Памёр 27 лютага 2002 г. Пахаваны ў агароджы магілёўскага жаночага Свята-Мікольскага манастыра, якому завяшчаў сваю бібліятэку.

Узнагароды

  • Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені
  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
  • Ордэн святога благавернага князя Данііла Маскоўскага II ступені

Зноскі

Спасылкі

Епіскапат Беларускай праваслаўнай царквы
Епіскапат Беларускай праваслаўнай царквы
Цяперашнія архірэі
Патрыяршы экзарх
Кіруючыя
Вікарныя
На спачыне
Былыя архірэі
Пераведзеныя
Нябожчыкі
Цяперашнія архірэі
Патрыяршы экзарх
Кіруючыя
Вікарныя
На спачыне
Былыя архірэі
Пераведзеныя
Нябожчыкі